БЕЛ Ł РУС

Вайцюшкевіч даў «офіснік» у Бабруйску, яго наведала бабуля Васьковіча - відэа

18.01.2012 / 21:11

Імпрэза прайшла ў офісе мясцовага аддзялення Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у сутарэнні.

Музыка выканаў як старыя, так і новыя, раней не выдадзеныя кампазіцыі.

На канцэрт прыйшло каля 70 чалавек.
Сярод іх былі не толькі лідары апазіцыйных арганізацыяў Бабруйску, але і простыя жыхары гораду, у тым ліку бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча.

«Такія канцэрты збіваюць напружанасць. Канечне, можна даводзіць, што я тут нейкую дэструктыўную дзейнасць праводжу. Мне падаецца, што людзі на гэтых канцэртах паважаюць сваё, і дзяржава павінна быць зацікаўленая ў такіх канцэртах, а яна — наадварот. Ну, я заўсёды тлумачу гэта тым, што мы ў незалежнасці вельмі мала, і таму для нас гэты працэс яшчэ малады і незнаёмы», — кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула