БЕЛ Ł РУС

Абама прыме Саакашвілі ў Белым доме 30 студзеня

19.01.2012 / 09:55

Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыме свайго грузінскага калегу Міхаіла Саакашвілі ў Белым доме 30 студзеня,
паведаміў амерыканскі пасол у Тбілісі Джон Бас.

«Прэзідэнты абмяркуюць пытанне бяспекі ў Афганістане. Гутарка закране і рэформы, якія праводзяцца ў Грузіі і скіраваныя на тое, каб у грамадзян Грузіі была магчымасць самім выбіраць будучыню краіны, дасягнуць вялікіх эканамічных поспехаў і выбіраць лідараў краіны», — цытуе дыпламата «Грузія Online».

Пасол падкрэсліў, што сустрэча прэзідэнтаў супадае з 20-годдзем усталявання дыпламатычных адносін паміж ЗША і Грузіяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула