БЕЛ Ł РУС

Маці расстралянага — пра смяротнае пакаранне: відэа

19.01.2012 / 16:01

Nashaniva.com

«Ты нават не ведаеш, дзе яго магіла, каб прыйсці на яе».

Маці расстралянага Андрэя Жука — Святлана Жук — разважае пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.

25-гадовы Андрэй Жук быў расстраляны ў сакавіку 2010 года. Ён быў прызнаны вінаватым у разбойным нападзе і забойстве работнікаў СВК «Бальшавік-Агра», якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства.

***

Нагадаем, што ў лістападзе 2011 года да расстрэлу былі прысуджаныя абвінавачаныя ў выбуху ў мінскім метро Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў.

Кавалёў падаў прашэнне аб памілаванні. За адмену смяротнага пакарання ў дачыненні да Канавалава і Кавалёва падпісаліся больш за 160 тыс. чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула