БЕЛ Ł РУС

Аўтуховіч уцёк са зброяй

2.03.2006 / 11:06

Мікола Бугай

Арыенціроўка на Аўтуховіча: «Варожа ставіцца да існуючага ладу».

У Рэдакцыю трапіла арыенціроўка на РОСШУК ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, што распаўсюджваецца па каналах Міністэрства ўнутраных справаў.

У Рэдакцыю трапіла арыенціроўка на РОСШУК ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, што распаўсюджваецца па каналах Міністэрства ўнутраных справаў.

Нагадаем: М.Аўтуховіча вінавацяць у парушэньнях падатковага заканадаўства. Зь яго хочуць спагнаць вялікія штрафы. Сам прадпрымальнік абвінавачваньняў не прызнае, лічыць іх помстай за самастойнасьць і нежаданьне «дзяліцца» з уладай.

Арыштаваны, ён дамогся вызваленьня шляхам 74-дзённай галадоўкі. Яго выпусьцілі пад хатні арышт, адкуль ён зьнік немавед куды.

У арыенціроўцы ўражвае пазнака: «Нэгатыўна ставіцца да існуючага дзяржаўнага ладу і Кіраўніка дзяржавы» (слова «кіраўнік» у тэксьце — зь вялікай). Ці то гэта абцяжваючая, ці то аблягчаючая акалічнасьць.

Зьвяртае ўвагу, што М.Аўтуховіч уцёк са зброяй.

Сябар прадпрымальніка Ўладзімер Асіпенка заявіў радыё «Свабода», што з часу зьнікненьня ён ужо двойчы дасылаў зьвесткі пра сябе на электронную пошту, у якіх проста паведамляў, што ягонае здароўе не паляпшаецца.

Сп.Асіпенка таксама расказаў, што жонка Аўтуховіча Алена зьехала некуды, а дачку Кацю глядзіць бабуля. Дарэчы, да школы Кацю возіць адзін з кіроўцаў — каб чаго ня здарылася, зазначае Ўладзімер Асіпенка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула