БЕЛ Ł РУС

У Магілёве адкрылася фотавыстава «Страху няма»

20.01.2012 / 11:06

Магілёўскае рэгіянальнае прадстаўніцтва няўрадавай арганізацыі «Рух «За свабоду» 19 студзеня разгарнула ў сваім офісе фотавыставу «Страху няма».
На двух дзясятках аматарскіх фотаздымкаў — палітычныя акцыі, якія адбываліся ў Беларусі ў розныя часы. Аўтары фота — удзельнікі гэтых акцыяў.

Наталля Міцкавец

19 студзеня на адкрыццё выставы ў невялікую сядзібу прадстаўніцтва прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Выставу прэзентавалі як праект аднайменнай кампаніі, якую праводзіць кааліцыя «Беларускі выбар». Выстава перасоўная. Яе ўжо паспелі пабачыць у Гомелі.

«Мы спадзяемся, што гэтай выставай зробім свой унёсак у пераадоленне страху ў грамадстве.
Пакуль людзі баяцца адкрыта абмяркоўваць праблемы. Пра іх кажуць на кухнях. Перамагчы страх, які пануе ў краіне, зразумела, можна любымі спосабамі — альбо ўласным прыкладам, альбо сатырай ды гумарам. Можна й медыйнымі сродкамі — такімі, як гэтая выстава. На ёй сабраныя фотаздымкі людзей, якія ўдзельнічалі ў палітычных акцыях і не баяліся фатаграфаваць тое, што адбывалася вакол.

Мы абвяшчаем конкурс, на які фотамайстры з нашага рэгіёна могуць дасылаць свае працы. Найлепшыя з іх папоўняць выставу «Страху няма», — сказала, адкрываючы выставу, адказная сакратарка прадстаўніцтва Наталля Міцкавец.

Людзі, якія прыйшлі на выставу, разглядалі фотаздымкі з цікавасцю, але стрымана. Пільна ўглядаліся ў тое, што зафіксавана на іх.

Адзін з наведнікаў офіса прызнаўся, што шукае на здымках сябе альбо сваіх знаёмцаў. Сам у палітычных акцыях даўно не ўдзельнічае, бо пабойваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула