БЕЛ Ł РУС

Ежы Бузек: Мы не верым ніводнаму рашэнню ўладаў Беларусі

20.01.2012 / 11:11

Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не звяртае ўвагі ні на якія дэмакратычныя прынцыпы, заявіў еўрадэпутат.

Еўрадэпутат з Польшчы Ежы Бузек, які на гэтым тыдні скончыў працу на пасадзе старшыні Еўрапарламента, даў інтэрв’ю «Радыё Свабода».

Характарызуючы сітуацыю ў некаторых краінах Усходняй Еўропы, Бузек згадаў і Беларусь:

«У Беларусі сітуацыя значна горшая, бо трэба сказаць, што гэта адзіная еўрапейская краіна, якая не належыць да Рады Еўропы і не звяртае ўвагі ні на якія дэмакратычныя прынцыпы. Мы не верым ніводнаму рашэнню ўладаў, мы не бачым ніякай справядлівай судовай сістэмы ў гэтай краіне. Таму сёння вельмі цяжка пачаць сур’ёзнае супрацоўніцтва з Беларуссю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула