БЕЛ Ł РУС

Ярмошына: Беларусь будзе і далей запрашаць міжнародных назіральнікаў

20.01.2012 / 11:13

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына лічыць, што Беларусь не адмовіцца ад практыкі запрашэння міжнародных назіральнікаў за ходам выбарчых кампаній.
Такое меркаванне яна выказала 19 студзеня ў праграме «Актуальнае інтэрв’ю» на тэлеканале «Беларусь-1».

«Беларусь заўсёды свята выконвае свае абавязанні, у тым ліку і перад АБСЕ. Калі наша краіна далучылася да Капенгагенскага пагаднення, у якім сказана, што любая дзяржава мяркуе, што ўдзел міжнародных назіральнікаў павышае прэстыж выбараў, то я думаю, што мы абавязкова будзем запрашаць назіральнікаў як з Захаду, так і з Усходу», — сказала кіраўнік ЦВК.

Разам з тым Лідзія Ярмошына не выключае, што іх колькасць будзе зменшаная. «Мы ж ніколі не абмяжоўвалі колькасць назіральнікаў, у нас іх было бязмежна шмат. Паглядзіце, у Расіі, такой вялізнай дзяржаве, на парламенцкіх выбарах было 300 назіральнікаў ад АБСЕ, і яны лічаць, што гэта нямала. А ў нас — 600 на выбарах прэзідэнта. Хоць мы тэрытарыяльна не большыя, чым Маскоўская вобласць», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула