БЕЛ Ł РУС

Суд у ЗША закрыў файлаабменны сайт megaupload.com, уладальнікі арыштаваныя або ў вышуку

20.01.2012 / 11:19

На запыт уладаў ЗША закрыты адзін з найбуйнейшых файлаабменных сайтаў megaupload.com. Абвінаваўчае заключэнне было вынесенае судом штата Вірджынія.

Уладальнікі рэсурса арыштаваныя, ім ставіцца ў віну парушэнне аўтарскіх правоў. Шкода, нанесеная імі ўладальнікам правоў на інтэлектуальную ўласнасць, праваахоўныя органы ЗША ацэньваюць як мінімум у $500 млн.

У Мінюсце ЗША паведамілі, што на запыт амерыканскіх уладаў у Новай Зеландыі былі арыштаваныя чатыры высокапастаўленых супрацоўнікі кампаніі, што валодалі закрытым сайтам, зарэгістраваным у Ганконгу. Яшчэ двое прадстаўнікоў фірмы, у тым ліку яе кіраўнік Суіса Бітца, пакуль знаходзяцца ў вышуку.

Карыстальнікі сайта бясплатна абменьваліся фільмамі, тэлеперадачамі і музычнымі запісамі. Уладальнікі зараблялі грошы, публікуючы рэкламу, а таксама прапаноўваючы кліентам платную рэгістрацыю за дадатковыя паслугі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула