БЕЛ Ł РУС

Былая жонка кампраметуе кандыдата Гінгрыча

20.01.2012 / 11:22

Былая жонка рэспубліканца Ньютана Гінгрыча, які ўдзельнічае ў прэзідэнцкай гонцы, заявіла, што былы муж прасіў яе пра адкрыты шлюб,
гэта значыць шлюб, у якім ён мог бы мець сэксуальныя адносіны з іншымі жанчынамі, і гэта не лічылася б здрадай.

Пра гэта Марыяна Гінгрыч заявіла ў інтэрв’ю тэлеканалу ABC, якое мае быць паказана ў эфіры ў ноч з чацвярга на пятніцу, усяго за два дні да пачатку праймерыз у Паўднёвай Караліне.

Паводле дадзеных экспертаў, менавіта Гінгрыч можа стаць асноўным супернікам рэспубліканца Міта Ромні, які ўжо выйграў праймерыз у Нью-Хэмпшыры.

Раней у чацвер губернатар Тэхаса Рык Перы, рэйтынг якога знізіўся, заявіў, што выходзіць з прэзідэнцкай гонкі. Associated Press

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула