БЕЛ Ł РУС

Пасольства Швецыі ўселіцца ў памяшканне Інбелкульта

20.01.2012 / 14:15

nn.by

З 1 лютага пасольства гэтай краіны будзе працаваць па новым адрасе.

З 1 лютага пасольства Швецыі ў Мінску будзе працаваць у новым будынку па адрасе вул. Рэвалюцыйная, 15, паведамляе прэс-служба дыпламатычнага прадстаўніцтва.

У сувязі з пераездам пасольства не будзе працаваць 26–27 і 30–31 студзеня. У гэтыя дні не будуць прымацца заявы на выдачу віз і віду на жыхарства, а тэрміны разгляду заявак могуць быць падоўжаныя.

Візавы аддзел адновіць прыём заявак 2 лютага.

***

У будынку на Рэвалюцыйнай, 15 у 1920-я гады знаходзіўся славуты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), што затым стаў правобразам Акадэміі навук, у 1990-я-2000-я гады тут працаваў Навукова-даследчы цэнтр імя Францыска Скарыны, рэдакцыя «Беларускага кнігазбору», Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула