БЕЛ Ł РУС

Куба даруе геям

20.01.2012 / 21:08

Кубінская камуністычная партыя ды парламент легалізуюць аднаполавыя саюзы.

Ініцыятарам рэвалюцыйных змен права і палітыкі з’яўляецца дачка прэзідэнта Рауля Кастра. На Кубе аднаполавая пара атрымае права спадкаемства. Гэта не будуць сужонствы, як у Іспаніі, і пары не могуць усынаўляць дзяцей. Але і так гэта рэвалюцыйная змена.

Бо Фідэль Кастра некалькі дзесяцігоддзяў пераследаваў гомасэксуалістаў і лесбіянак у такой жа ступені, як ідэалаягічных ворагаў дыктатуры, святароў і католікаў. Ад 1963 г. ён саджаў іх у канцлагеры. Напрыканцы 80х канцлагеры былі ліквідаваныя, але паліцыя надалей пераследавала геяў. Камуністычны рэжым зацкаваў многіх творчых людзей, між іншым славутага пісьменніка Райнальда Арэнаса, якога пасадзілі ў турму, катавалі, прымушалі да пакаяння. У выніку ён збег за мяжу.

Два гады таму Фідэль Кастра публічна прызнаўся, што пераслед лесьбіянак і геяў быў памылкай, якую рэвалюцыя абавязана выправіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула