БЕЛ Ł РУС

21 студзеня — Талака на Кальварыйскіх могілках

20.01.2012 / 21:37

Пачатак а 10-й.

Пробашч касцёла Узвышэння святога крыжа з мінскай Кальварыі запрашае ўсіх неабыякавых людзей спрычыніцца да справы выратавання найстарэйшых пахаванняў на тэрыторыі Мінска, помніка архітэктуры міжнароднага значэння — Кальварыйскіх могілак.

Мінскі «Спецкамбінат», у гаспадарчым распараджэнні якога знаходзяццяцца Кальварыйскія могілкі, змясціў на шэрагу магілаў таблічкі з папярэджаннем пра тое, што, калі яны не будуць упарадкаваныя, то з імі абыдуцца «ў адпаведнасці з заканадаўствам». Пробашч парафіі ксёндз Андрэй Бародзіч мяркуе, што гэта папярэджанне пра тое, што магілы будуць знішчаныя. Тым часам,

пазначаныя пахаванні знаходзяцца ў цэнтральнай, гістарычнай частцы Кальварыі, дзе пахаваныя многія беларускія грамадзкія дзеячы і беларуская шляхта.

Каб не дапусціць знішчэння магіл, ксёндз Андрэй Бародзіч запрашае мінчукоў дапамагчы ўпарадкаваць пахаванні — прыйсці на Кальварыйскія могілкі на талаку ў суботу а 10-й гадзіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула