Бярозаўскі завод Чыжа стаў самым стратным беларускім ААТ
Камбінат сілікатных вырабаў за паўгода атрымаў стратаў на 50 мільярдаў рублёў.
Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала справаздачы беларускіх ААТ за трэці квартал 2011 года. Змяніўся аўтсайдар — замест Мазырскага НПЗ на апошняе месца апусціўся Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў, які належыць Юрыю Чыжу. За
У тройцы аўтсайдэраў, апроч прадпрыемства Чыжа, знаходзяцца Крычаўскі мясакамбінат (13,7 мільярда рублёў) і «Рэчыцапіва», якое належыць кампаніі «Хайнекен» (13,5 мільярда).
Мазырскі НПЗ, дарэчы, выправіўся і пачаў даваць прыбытак — 45,4 мільярда рублёў за квартал.
Што да лідараў, то ў параўнанні з мінулым кварталам яна не змянілася. «Беларуськалій» атрымаў яшчэ большы прыбытак — 5,69 трыльёна рублёў замест папярэдніх 3,14 трыльёна.
Зрэшты, рост рублёвых аб’ёмаў лагічны для экспартаарыентаваных прадпрыемстваў. Курс даляра павялічваўся, адпаведна, рос і іх прыбытак.Нашмат больш зарабілі і БелАЗ, і МАЗ, і «Гродна Азот», якія займаюць наступныя месцы.
Дэвальвацыя пазітыўна адбілася на дзейнасці малочнай прамысловасці. Ніводнае (!) з прадпрыемстваў гэтага профілю не атрымала за трэці квартал стратаў. Лідар галіны — гомельскае ААТ «Румянцаўскае». Яно атрымала прыбытку на 66,5 мільярдаў рублёў.
Топ-20 прыбытковых прадпрыемстваў.
Прадпрыемства — прыбытак
1. Беларуськалій — 5690 мільярдаў
2. Беларускі аўтамабільны завод — 948
3. МАЗ — 926
4. Гродна Азот — 678
5. Гомельтранснафта Дружба — 529
6. Беларуская
7. Брэстгазаапарат СП — 237
8. Керамін — 163
9. Гомельскі хімічны завод — 110
10. Нафтан — 108
11. Магілёўхімвалакно — 99
12. Мінскі маторны завод — 98
13. Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» — 98
14. Белшына — 90
15. Белсолад — 80
16. Экамол — 79
17. Прамагралізінг — 76
18.
19. Рагачоўскі
20. Агракамбінат «Дзяржынскі» — 69
Топ-10 стратных прадпрыемстваў.
Прадпрыемства — стратнасць
1. Бярозаўскі КСВ — 19 мільярдаў
2. Крычаўскі мясакамбінат — 14
3. Рэчыцапіва — 13
4. КІМ (Віцебск) — 11
5. Аршанскі мясакансервавы камбінат — 8
6. Будаўнічы трэст № 14 — 8
7. Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампанія — 7
8. Віцебскаблаўтатранс — 7
9. Оршабудматэрыялы — 6
10. Лідскія аўтобусы «Нёман» — 6