БЕЛ Ł РУС

Фінляндыю чакае другі тур прэзідэнцкіх выбараў

23.01.2012 / 9:52

Nashaniva.com

Ніводны з васьмі кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Фінляндыі не змог набраць неабходных для перамогі ў першым туры 50% галасоў, барацьба працягнецца ў другім туры, прызначаным на 5 лютага.

Паводле папярэдніх звестак, у другі тур выходзяць экс-спікер парламента, былы міністр юстыцыі, былы міністр фінансаў, прадстаўнік кансерватыўнай кааліцыйнай партыі Саўл Нііністэ і старшыня «Саюза зялёных» Пека Хаавіста.

Згодна з канстытуцыяй, прэзідэнт абіраецца на 6 гадоў, можа быць максімум два тэрміны. З 2000 г. краінай кіравала Тар’я Халанен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула