БЕЛ Ł РУС

НТВ паказала перадачу пра тое, дзе адпачывалі лідары снежаньскіх пратэстаў у Расіі

23.01.2012 / 10:31

Расійскі тэлеканал НТВ у нядзелю ўвечары паказаў у эфіры чарговую спецыяльную перадачу, што выкрывае лідэраў апазіцыі, якія ўдзельнічалі ў снежаньскіх мітынгах, расказаўшы пра тое, дзе і як яны адпачывалі ў канікулы.

У прыватнасці, у перадачы расказалі, як адпачываў кандыдат у прэзідэнты Міхаіл Прохараў, блогер Аляксей Навальны, сябра «Справядлівай Расіі» Генадзь Гудкоў і лідар руху ў абарону Хімкінскага лесу Яўгенія Чырыкава.

Па словах журналістаў, Прохараў паехаў на Новы год у французскія Альпы, а вядомы блогер Аляксей Навальны адпачываў у Мексіцы.

Гудкоў адпачываў на адным з курортаў Фінляндыі.

Лідар руху «У абарону Хімкінскага лесу» Яўгенія Чырыкава, як паведамляе сваім тэлегледачам НТВ, правяла адпачынак на Філіпінах.

НТВ не належыць да ліку дзяржаўных тэлеканалаў, але менавіта ў эфіры гэтай тэлекампаніі выходзіў выкрывальны фільмы пра кірашніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку і экс-мэра Масквы Юрыя Лужкова, калі ў федэральных уладаў быў з імі канфлікт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула