БЕЛ Ł РУС

На метэастанцыі Брагін вышыня сумётаў дасягнула 35 см

23.01.2012 / 11:44

У мінулыя выхадныя ў Беларусі паўсюдна прайшоў снег, асабліва інтэнсіўным ён быў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Значна павялічылася і вышыня снежнага покрыва. Паводле апошніх даных, вышыня снегу вагаецца ад 10 см да 22 см. Месцамі па Гомельскай і ўсходу Віцебскай вобласці вышыня снегу ўжо складае 23–27 см. На метэастанцыі Брагін на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці вышыня сумётаў дасягнула 35 см. У бліжэйшыя двое сутак у многіх раёнах краіны зноў пройдзе снег, але яго інтэнсіўнасць будзе паступова змяншацца. У сталіцы, паводле апошніх звестак, вышыня снежнага кіліма складае 20 см, у бліжэйшыя двое сутак яна павялічыцца на 1–2 см. У многіх раёнах Беларусі ападкі з улікам дажджоў, што прайшлі ў пачатку месяца, ужо перасягнулі месячную норму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула