БЕЛ Ł РУС

23 студзеня курс даляра на БВФБ не змяніўся

23.01.2012 / 12:01

На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 23 студзеня курс беларускага рубля не змяніўся да даляра і расійскага рубля, некалькі умацаваўшыся да еўра.

Не знізіцца даляру і расійскаму рублю дапамог Нацбанк, выкупіў «лішкі» прапановы.

Даляр застаўся на ўзроўні пятніцы — 8 330 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 34,888 млн, на пакупку — 32,937 млн, выніковы аб’ём таргоў — 34,888 млн.

Еўра патаннеў на 60 рублёў да 10 740 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 19,368 млн, на пакупку — 16,170 млн, выніковы аб’ём таргоў — 19,059 млн.

Курс расійскага рубля таксама не змяніўся — 266. Заяўкі на продаж склалі 842,324 млн, на пакупку — 717,750 млн, выніковы аб’ём здзелак — 842,324 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула