БЕЛ Ł РУС

Наста Някрасава збірае прыхільнікаў у Малой зале к/з «Мінск»

23.01.2012 / 12:35

Унікальны голас з гурту FolkRoll.

Маладая беларуская фольк-спявачка, што цяпер вучыцца і жыве ў Польшчы, 3 лютага дасць сольны канцэрт у Малой зале к/з «Мінск».

Гурт FolkRoll, што ўтварыўся ў 2008 годзе як сумесны праект вакалісткі Насты Някрасавай ды кампазітара і гітарыста Паўла Рыжкова, ужо займеў немалы поспех, выступаючы на міжнародных фольк-фэстах. Сама Наста цяпер жыве ў Польшчы, дзе вучыцца ў Варшаўскім інстытуце музыкалогіі, аднак адлегласць не перашкодзіла музыкам выпусціць моцны альбом, натхнёны народнай музыкай. «Vir» выпушчаны ў Польшчы, а прэзентацыя для мінскіх прыхільнікаў прайшла ў Беларусі ўвосень.

Наста таксама задзейнічаная ў R.U.T.A. — супольным праекце польскіх музыкаў, якія аднавілі архаічныя народныя песні з Беларусі, Расіі, Украіны. Да слова, на гэтым тыдні гурт атрымаў перамогу ў прэстыжнай прэміі Paszporty Polityki.

Цяпер спявачка з калегамі FolkRoll збірае старых і новых прыхільнікаў у Малой зале к/з «Мінск».

Цана квіткоў: 30 000–40 000 бел.рублёў.

КЗ «Мінск»: вул. Кастрычніцкая, 5 (ст. метро Першамайская).

Тэл. для даведак: +37529 254 49 09 (мтс), +37529 671 58 65 (вэлком).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула