БЕЛ Ł РУС

Лівійскія ўлады вырашылі судзіць Сейфа аль-Іслама Кадафі на радзіме

23.01.2012 / 16:0

Міжнародны крымінальны суд (МКС) дазволіў судзіць Сейфа аль-Іслама Кадафі ў Лівіі, а не ў судзе ў Гаазе, паведаміў у панядзелак лівійскі міністр юстыцыі Алі Халіфа Ашура, але пры гэтым у самім судзе Гаагі сцвярджаюць, што канчатковае рашэнне пакуль не прынята.

«Лівія ў пятніцу звярнулася ў МКС з просьбай судзіць Сейфа ў лівійскім судзе. МКС гэта ўхваліў», — сказаў Ашура агенцтву Reuters.

Дата суду будзе агучана толькі пасля таго, як будзе завершана расследаванне ў дачыненні да Сейфа аль-Іслама Кадафі, дадаў Ашура. Пакуль расследаванне працягваецца.

Зараз 39-гадовы Сейф аль-Іслам знаходзіцца пад вартай у ізалятары ваеннага суда горада Зінтан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула