БЕЛ Ł РУС

Вялікабрытанія прышле ў Беларусь новага пасла

24.01.2012 / 10:38

Вялікабрытанія прызначыла новага пасла ў Беларусі.

Як інфармавалі ў панядзелак вечарам у брытанскім МЗС, Брус Бакнэл зменіць на гэтай пасадзе Розмары Томас, якая застанецца ў дыпламатычнай службе.

Бакнэл, як чакаецца, прыступіць да выканання абавязкаў у ліпені 2012 года.

«Я рады магчымасці служыць у якасці пасла ў Беларусі, — адзначыў Бакнэл, каментуючы сваё прызначэнне ў Мінск. — Беларусі належыць важная роля ў тым, каб дапамагаць ствараць агульную прастору ў Еўропе для развіцця міру і росквіту».

Брус Джэймс Бакнэл — кар’ерны дыпламат, які пачаў працаваць у міністэрстве ў 1985 годзе. Яго ранейшыя замежныя прызначэнні ўключаюць камандзіроўкі ў Аман, Мілан і Мадрыд. Ён займаў таксама розныя пасады ў апараце брытанскага МЗС у Лондане. Жанаты, мае двух сыноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула