БЕЛ Ł РУС

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускага «ТК Банка»

24.01.2012 / 12:34

Ён належыць іранскаму банку «Тэджарат», які падазраецца ў фінансаванні ядзернай праграмы Ірана.

Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла пра ўвядзенне санкцый супраць трэцяга па велічыні іранскага банка «Тэджарат» і афіляванага з ім «Трэйд кэпітал банк» (ЗАТ «ТК Банк»), размешчанага ў Мінску. Паводле заявы амерыканскіх уладаў,

гэтыя банкі дапамагалі ўраду Ірана абыйсці ўжо ўведзеныя санкцыі і фінансаваць ядзерную праграму.
Актывы «Тэджарата» ў банкаўскай сістэме ЗША будуць замарожаны.

«Гэты крок умацуе фінансавую ізаляцыю Ірана і яшчэ мацней ускладніць фінансаванне незаконнай ядзернай праграмы», — растлумачыў прадстаўнік Міністэрства фінансаў ЗША Дэвід Коэн.

Доля банка «Тэджарат» у капітале ЗАТ «ТК Банк» складае 99,89%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула