БЕЛ Ł РУС

Рэдактару казахскай незалежнай газеты пагражае сем гадоў зняволення

25.01.2012 / 00:31

Схоплены таксама лідар апазіцыйнай партыі «Алга».

Галоўны рэдактар апазіцыйнай газеты «Взгляд» Ігар Віняўскі ў аўторак быў узяты пад варту і змешчаны ў следчы ізалятар, улады абвінавачваюць яго ў «закліках да гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі», паведамляе радыё «Свабода».

Віняўскаму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Таксама ўлады затрымалі лідара незарэгістраванай апазіцыйнай партыі «Алга» («Наперад») Уладзіміра Казлова, які таксама змешчаны ў ізалятар. Напярэдадні ў офісе партыі і ў доме яе лідара прайшлі ператрусы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула