БЕЛ Ł РУС

Баскетбалістка Наталля Марчанка будзе працаваць у футбольным БАТЭ

25.01.2012 / 09:37

Nashaniva.com

Фота Прессбола.

Некалькі дзён таму разыгрываючая зборнай Беларусі па баскетболе Наталля Марчанка абвясціла пра завяршэнне кар’еры.
Цяпер Наталля прызналася, што пераходзіць на працу ў футбольны БАТЭ, паведамляе Goals.by

«Спачатку хацелася крыху адпачыць пасля цяжкага чэмпіянату Еўропы, таму ўзяла творчы адпачынак. Доўга думала, чым бы заняцца, пакуль не паступіла прапанова, ад якой я проста не магла адмовіцца. Анатоль Анатольевіч Капскі запрасіў на працу ў БАТЭ. Доўга я не думала:).

Пакуль не магу сказаць нічога афіцыйнага, бо знаходжуся на стадыі звальнення з Мінспорта.
Гэта зойме прыкладна два тыдні. З Анатолем Анатолевічам ўжо ўсё абмеркавалі, і я прыступіла да працы ў БАТЭ. Клуб выходзіць на новы ўзровень, таму прыцягвае свежыя сілы.
Цяпер з’яўляюся памочнікам старшыні праўлення, выконваю яго даручэнні. Да таго ж актыўна дапамагаю дачцэ Анатоля Анатольевіча — Алесі Капскай — у знешнеэканамічнай дзейнасці.
Афіцыйна назву пасады змагу сказаць толькі пасля заключэння кантракта».

***

Нагадаем, што ў складзе зборнай Беларусі ураджэнка Рэчыцы правяла 59 матчаў. За гэты перыяд Наталля Марчанка заваявала бронзавы медаль Еўра-2007, станавілася чацвёртай на кантынентальным першынстве-2009 і планетарным форуме-2010. Акрамя таго, у 2008 г. баскетбалістка выступіла на Алімпіядзе ў Пекіне, дзе разам з нацыянальнай камандай заняла шостае месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула