БЕЛ Ł РУС

Максім Мірны выйшаў у паўфінал Australian Open

25.01.2012 / 10:06

nn.by

Разам з канадцам Даніэлам Нестарам (пасеяныя пад другім нумарам на турніры) яны выйгралі ў Санцьяга Гансалеса (Мексіка) / Крыстыяна Гаса (Нямеччына) (пасеяныя пад 12-м нумарам) — 6:1, 6:7, 6:2.

У паўфінале пара Мірны / Нестар сустрэнецца Леаднрам Паесам (Індыя) — Радэкам Стэпанекам (Чэхія).

У другім паўфінале выступяць Боб і Майк Браяны (ЗША, 1-ы рэйтынг) з Робертам Ліндштэтам (Швецыя) / Горыа Тэча (Румынія).

Нагадаем, што Вікторыя Азаранка ў паўфінале адзіночнага разраду заўтра згуляе з Кім Клійстэрс (Бельгія).
У другім паўфінале гуляюць Марыя Шарапава (Расія) — Петра Квітава (Чэхія).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула