БЕЛ Ł РУС

Матацыкліст насмерць збіў 76-гадовага кінарэжысёра Ангелопуласа

25.01.2012 / 10:13

Вядомы грэцкі кінарэжысёр Тэадорас Ангелопулас трапіў у аўторак пад матацыкл на здымках фільма «Іншае мора» і апынуўся ў рэанімацыі, паведаміла Афінскае агенцтва навін, дзе памёр.

Ангелопулас памёр у ноч на сераду пасля таго, як быў збіты матацыклістам на здымачнай пляцоўцы, пацвердзілі ў паліцыі. Ён памёр ад траўмаў галавы ў шпіталі ў паўднёвым прадмесці Афін.

Рэжысёру было 76 гадоў. Яго даставілі ў бальніцу з сур’ёзнымі траўмамі, ён знаходзіўся на апараце штучнага дыхання.

Ангелопулас атрымаў Залатую пальмавую галіну Канскага кінафестывалю ў 1998 годзе за фільм «Вечнасць і адзін дзень» і прыз журы таго ж фестывалю ў 1995 годзе за «Позірк Уліса».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула