БЕЛ Ł РУС

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Лельчыцкага раёна неабгрунтавана атрымалі €10 тысяч

25.01.2012 / 10:25

КМ

Парушэнні выявіў Камітэт дзяржкантролю.

Як паведаміла прэс-службе КДК, у 2010-2011 гадах КСУП «Прыбалавічы» Лельчыцкага раёна з бюджэту атрымала 144,2 млн. рублёў на павышэнне ўрадлівасці зямлі. Аднак праверка паказала, што

97 млн. былі выдаткаваны неабгрунтавана.

У дакументах прадпрыемства былі ўказаныя аб’ёмы выкананай працы, якія не адпавядалі рэальным.

Так, у кастрычніку-лістападзе 2010 года па дакументах была праведзена ачыстка асушаных сельскагаспадарчых зямель і меліярацыйных каналаў ад зараснікаў кустоў. На гэта нібыта выдаткавалі 40 млн. рублёў. Як выявіла праверка КДК, праца такая не праводзілася.

КСУП «Іванава Слабада» таксама неабгрунтавана атрымала з бюджэту 21,7 млн. рублёў.

Кіраўніцтва дало справаздачу аб стварэнні сенажаці для жывёлы прыватнага сектара, але праца не была праведзена.

Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы. Прадпрыемствам прадпісана вярнуць у бюджэт незаконна атрыманыя грошы. Кіраўнікі аштрафаваныя на 1 млн. 715 тысяч рублёў кожны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула