БЕЛ Ł РУС

У ЗША рэспубліканец адмовіцца ад прэзідэнцкіх дэбатаў, калі гледачам не дадуць крычаць і свістаць

25.01.2012 / 11:14

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Ньют Гінгрыч заявіў, што будзе байкатаваць тэледэбаты са сваімі сапернікамі, калі гледачам у зале не дадуць гучна выказваць свае эмоцыі, крычаць і свістаць.

Гінгрыч перамог на праймерыз у Паўднёвай Караліне.

Кандыдат сцвярджае, што тэлекампанія NBC, якая арганізавала дэбаты перад чарговымі праймерыз у Фларыдзе, запатрабавала ад гледачоў у зале паводзіць сябе ціха. У выніку, па меркаванні большасці назіральнікаў, спрэчка кандыдатаў у прэзідэнты ператварыўся ў соннае дзейства, што асабліва не выгадна Гінгрычу, які часцяком уступае ў лютыя спрэчкі з вядоўцамі дэбатаў — журналістамі галоўных амерыканскіх СМІ.

Абвінавачванні Гінгрыча ў адрас СМІ карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў рэспубліканцаў, якія, згодна з сацапытаннямі, часцяком разглядаюць газеты і тэлеканалы як інструмент дэмакратаў.

У прыватнасці, на перадапошні дэбатах Гінгрыч абвінаваціў вядоўцу ў амаральнасці пасля пытання, прысвечанага заяве экс-жонкі былога спікера кангрэса ЗША пра тое, што Гінгрыч прапаноўваў ёй адкрыты шлюб, у якім ён мог бы мець інтымныя адносіны яшчэ і з палюбоўніцай — адказ Гінгрыча ў адрас CNN і АВС, якія паказалі інтэрв’ю з яго былой жонкай, выклікаў авацыю ў зале.

«Забараняць гледачам выказваць свае эмоцыі — гэта парушэнне свабоды слова», — заявіў Гінгрыч у эфіры тэлеканала Fox News.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула