БЕЛ Ł РУС

У найбліжэйшы час могуць быць уведзеныя біяметрычныя пашпарты

25.01.2012 / 15:41

Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч.

Старшыня КС падкрэсліў, што цяпер дактыласкапія ўсіх грамадзян — гэта аб’ектыўны працэс.

Паводле яго слоў, заканадаўча ўжо вызначаная катэгорыя грамадзян, абавязаная здаваць адбіткі пальцаў. У тым ліку абавязковую дактыласкапію павінны праходзіць вайскоўцы і ваеннаабавязаныя.

«Усеагульная дактыласкапія становіцца аб’ектыўнай рэальнасцю ва ўсім свеце. У шэрагу краін біяметрычныя пашпарты ўжо ўведзеныя», — сказаў Пётр Міклашэвіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула