БЕЛ Ł РУС

МУС: Прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі Саннікаў падаў 23 снежня

25.01.2012 / 20:00

Аднак ці тое можа быць праўдай?

Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў падаў прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта 23 снежня. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

У адпаведнасці з заканадаўствам

23 студзеня гэта хадайніцтва разам з неабходнымі матэрыяламі было адпраўлена ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта, сказалі ў МУС.

Нагадаем, 25 студзеня жонка Саннікава Ірына Халіп на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з мужам у віцебскай папраўчай калоніі № 3 паведаміла, што прашэнне аб памілаванні яе муж напісаў яшчэ 20 лістапада. Таму ўзнікла пытанне, ці ведаў 23 снежня кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанні аб палітзняволеных, пра гэта прашэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула