БЕЛ Ł РУС

Права на лічбавае забыццё

26.01.2012 / 09:19

Карыстальнікі інтэрнэту ў ЕС змогуць сціраць свой след у сетцы — такі праект дырэктывы, прадстаўленай Брусэлем у сераду.

Ён загадвае ўсім кампаніям, што працуюць у інтэрнэце, а таксама сацыяльных сетках заручыцца папярэдняй згодай грамадзян на выкарыстанне іх персанальных дадзеных. Парушальнікам пагражаюць буйныя штрафы.

Новую ініцыятыву Еўракамісіі прадставіла камісар па юстыцыі, фундаментальных правах і грамадзянстве Вівіян Рэдынг. «Карыстальнікі маюць права ведаць, хто і як распараджаецца іх персанальнымі дадзенымі. Інтэрнэт-кампаніям будзе неабходна атрымаць адназначную згоду грамадзян на выкарыстанне іх персанальных дадзеных», — адзначыла яна.

Ключавое становішча законапраекта называецца «правам на лічбавае забыццё».

Пошукавыя сістэмы і сацыяльныя сеткі абавяжуць сціраць фота і іншую інфармацыю па першай просьбе карыстальнікаў. Апошнія таксама атрымаюць права змяніць правайдара або хостынг без якіх-небудзь санкцый. На думку Еўракамісіі, рэформа наспела пасля шэрагу інцыдэнтаў паміж дзяржавамі ЕС і інтэрнэт-гігантамі. Так, Францыя і Бельгія выступілі супраць розных сэрвісаў, прапанаваных Google.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула