БЕЛ Ł РУС

Прэм'ерка Аўстраліі згубіла туфлік, уцякаючы ад раз'юшаных абарыгенаў

27.01.2012 / 09:53

Абарыгены напалі на рэстаран у Канберы, дзе Джулія Гілард раздавала медалі з нагоды нацыянальнага свята.

Нехта разбіў шкло, і супрацоўнікі бяспекі, ацаніўшы сітуацыю, пачалі дзейнічаць: ім давялося літаральна грудзьмі абараняць жанчыну-палітыка.

У машыну Гілард села босай на адну нагу. Пазней яна скажа: «Я моцны арэшак, які разгрызці не так лёгка», і правядзе сустрэчу з замежнымі пасламі ў сябе ў рэзідэнцыі.

Абарыгены называюць Дзень Аўстраліі Днём уварвання, бо свята прысвечанае прыбыццю на Зялёны Кантынент першых брытанскіх каланізатараў у 1788 годзе.

Але ўсплёск злосці гэтым разам справакавала рашэнне ўладаў расфармаваць намётавы лагер у цэнтры сталіцы, які нашчадкі карэнных народаў вось ужо практычна 40 гадоў лічылі сваім пасольствам. Ці вярнулі прэм’еру туфлік, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула