БЕЛ Ł РУС

Нанёс шкоды на €25 000 — кампенсаваў толькі €20 000

27.01.2012 / 10:11

КМ

Заведзены крымінальная справа на жыхара Мінскага раёна.

Былы начальнік аддзела тэхнічнага нагляду аднаго з ААТ вінаваціцца ў наўмысным невыкананні службовых абавязкаў. Мужчына ў 2009-2010 гадах на будаўніцтве малочна-таварнай фермы ў в. Парахонск Пінскага раёна падпісваў акты здачы-прыёму выкананых прац, якія ўтрымлівалі непраўдзівыя звесткі. За гэта ён атрымліваў алкагольныя напоі і прадукты харчавання ад выканаўцаў прац.

Шкоду фірме, у якой працаваў мужчына, ацанілі ў 282 061 519 рублёў. Кампенсаваў ён толькі 228 192 000 рублёў.

Крымінальная справа заведзена па частцы 3 артыкула 425 КК (бяздзейнасць службовай асобы). Прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін ад 2 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці альбо без яе. Мера стрымання не абіралася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула