БЕЛ Ł РУС

На «георгіеўскіх стужках» алімпіец Грышын «уляцеў» на 20 тысяч даляраў

30.01.2012 / 15:16

Беларусы не пажадалі набываць стужкі, грошы ад продажу якіх пералічаліся ў фонд дапамогі спартоўцам-інвалідам.

Год таму беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын задумаў і зладзіў дабрачынную акцыю «Георгіеўская стужка». 23 лютага 2011 года ў крамах па ўсёй Беларусі з’явіліся чорна-аранжавыя стужкі. Грошы ад іх продажу мусілі пайсці на дапамогу спартоўцам-інвалідам.

«На жаль, людзі набылі не вельмі шмат стужак. А дакладней, вельмі няшмат. На гэты момант я страціў прыкладна 20 тысяч долараў», — распавёў Аляксей Грышын.

Фрыстайліст не збіраецца спыняць акцыю. Ён спадзяецца, што людзі ўсё ж такі падтрымаюць спартоўцаў, якія ахвяравалі здароўем для высокіх спартовых дасягненняў нашай краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула