БЕЛ Ł РУС

Украіна мае намер канчаткова перайсці на зімовы час

31.01.2012 / 09:15

Пытанні распрацоўкі праекта закона аб лічэнні часу былі абмеркаваны 30 студзеня на нарадзе ў прэм’ер-міністра краіны Мікалая Азарава.

Як паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Віктар Балога, словы якога прыводзіць прэс-служба ведамства, гэтай вясной Украіна пяройдзе на летні час «для зручнасці іншаземцаў» у сувязі з правядзеннем на тэрыторыі краіны чэмпіянату Еўропы па футболе. «Пасля чаго восенню краіна перавядзе стрэлкі на гадзіну назад і па гэтым лічэнні часу будзе жыць і далей. Гэтая пазіцыя вучоных і прэм’ер-міністра аб пакіданні ва Украіне другога гадзіннага пояса і ляжа ў аснову законапраекта, які будзе падрыхтаваны і перададзены на галасаванне ў Вярхоўную Раду», — сказаў Балога.

Мінулай восенню Украіна ў апошні момант адмовілася далучыцца да рашэння Расіі і Беларусі не пераходзіць на зімовы час. У выніку ўзніклі цяжкасці з арганізацыяй руху пасажырскага транспарту міждзяржаўных зносін па або цераз тэрыторыю Украіны: неабходна было ў тэрміновым парадку перакройваць расклад.

Цяпер Украіна знаходзіцца ў тым жа гадзінным поясе, што і краіны Балтыі — Літва, Латвія і Эстонія. У Беларусі на гадзіну больш, у Расіі — больш яшчэ на гадзіну.
Многія грамадзяне Расіі, у тым ліку прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін, скардзіліся на тое, што раніцай ім цяжка ўставаць з-за позняга світання. У ранейшыя часы зімой насельніцтва скардзілася на ранні змрок.

У канцы снежня ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі заявіла аб павелічэнні паказчыку траўматызму пешаходаў у ранішнія гадзіны ў параўнанні са снежнем 2010 года пры паказчыку, які не змяніўся, у вячэрні час.

Паколькі Беларусь не перайшла на зімовы час, астранамічны поўдзень у Мінску, як і летам, наступае амаль, а палове другой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула