БЕЛ Ł РУС

На вуліцах замярзаюць людзі

31.01.2012 / 09:56

У Гомельскай вобласці 29 студзеня былі знойдзеныя чатыры целы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Тры з іх — на вуліцах населеных пунктаў.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, раніцай 29 студзеня ў двары нежылога дома вёскі Чамярысы Брагінскага раёна быў знойдзены труп пенсіянеркі. Цела жанчыны 1934 года нараджэння знайшла яе суседка, прычыны смерці высвятляюцца.

У вёсцы Канатоп Нараўлянскага раёна раніцай 29 студзеня мясцовыя жыхары знайшлі труп аднавяскоўкі 1956 года нараджэння. Папярэдняя прычына смерці — пераахаладжэнне, алкагольнае ап’яненне.

У Гомелі раніцай 29 студзеня на вуліцы Хатаевіча быў знойдзены труп мужчыны 1965 года нараджэння. Прычына смерці высвятляецца, мужчына пры жыцці злоўжываў спіртнымі напоямі.

У Добрушы мясцовы жыхар знайшоў труп сваёй сужыцелькі, якая таксама пры жыцці злоўжывала спіртнымі напоямі.

У Рэчыцы 28 студзеня быў забіты грамадзянін Расіі, інвалід 2-й групы. Яго цела знойдзенае з множнымі нажавымі раненнямі грудной клеткі і брушной поласці. У забойстве падазраецца мясцовы жыхар 1988 года нараджэння.

Ад пранікальнага ранення грудной клеткі ў абласной туберкулёзнай лякарні памерла 39-гадовая жыхарка Гомельскага раёна. Яе падчас сваркі параніў нажом аднавясковец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула