БЕЛ Ł РУС

У малітоўным доме ў Бабруйску адбыўся выбух

31.01.2012 / 10:41

Ад выбуху ацяпляльнага катла пацярпелі два чалавекі.

У малітоўны дом прыйшлі два беспрацоўныя бяздомныя мужчын, каб пагрэцца і паесці. Яны спусціліся ў скляпенне, дзе хацелі памыцца. Мужчыны пачалі тапіць кацёл, які не выкарыстоўваўся і быў заглушаны. Гэта стала прычынай выбуху.

Адзін з бяздомных атрымаў 60% апёкаў цела і трапіў у рэанімацыю. У другога апёкі цела склалі 4%. Сам будынак пашкоджаны не быў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула