БЕЛ Ł РУС

Найхаладней гэтай ноччу было ў Бабруйску і Клічаве: -27-28°С

31.01.2012 / 10:48

Найболей снегу — у Брагіне.

У мінулыя суткі захоўвалася анамальна халоднае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра -12..-16°С, што на 5-10°С ніжэй за кліматычную норму.
Максімальная тэмпература паветра ўчора днём была -8..-13°С (-13°С у Магілёве), мінімальная - сёння ноччу склала -18..-25 ° С, у Бабруйску паветра астыла да -27°С, у Клічаве - да-28 ° С.

Істотных ападкаў не адзначалася.

Паводле апошніх звестак, вышыня снежнага дывана вагаецца ад 8 да 25 см, у асобных раёнах Гомельскай вобласці яна дасягае 26-34 см (34 см у Брагіне).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула