БЕЛ Ł РУС

Да 5 гадоў турмы — за сэкс па ўзаемнай згодзе з 15-гадовай

1.02.2012 / 16:35

Крымінальная справа заведзена ў Драгічынскім раёне Беларусі.

Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 20-гадовага жыхара адной з вёсак распачата справа па арт. 168 Крымінальнага кодэкса (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту).

Малады чалавек падазраецца ў тым,

што з красавіка па ліпень 2011 г. неаднаразова ўступаў у інтымную сувязь з мясцовай жыхаркай, ведаючы пра тое, што ёй няма 16 гадоў.

Паводле папярэдніх звестак, у інтымныя зносіны маладыя людзі ўступалі паводле ўзаемнай згоды.

Нягледзячы на гэтую акалічнасць, сэксуальныя кантакты з асобай, якая не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, цягнуць крымінальную адказнасць, якая прадугледжвае пазбаўленне волі да пяці гадоў, падкрэсліваюць у Следчым камітэце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула