БЕЛ Ł РУС

На МКАД перакуліўся грузавік з півам +фота і відэа

2.02.2012 / 13:41

У выніку аварыі ніхто не пацярпеў.

Фота Auto.onliner.by.

Фота Auto.onliner.by.

У чацвер 2 лютага на МКАД у раёне вуліцы Машынабудаўнікоў у аварыю трапіў грузавік, які належыць піўзаводу «Крыніца», паведамляе Auto.onliner.by.

Партал цытуе інспектара агітацыі і прапаганды ДАІ Заводскага раёна Анастасію Крахціну, якая паведаміла папярэднюю версію: «23-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля рухаўся па ўнутраным кольцы МКАД і пры выбары хуткасці не ўлічыў габарыты транспартнага сродку, грузу, які ён перавозіў, асаблівасці умоў надвор’я. У выніку чаго малады чалавек не справіўся з кіраваннем — грузавік вынесла ў крайнюю левую паласу. У выніку заносу кіроўца "газона" здзейсніў сутыкненне з Volvo і ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу, пасля чаго машына перакулілася на правы бок. Кіроўца выбраўся з салона аўтамабіля самастойна, а каб падняць грузавік, вялікую колькасць слабаалкагольнай прадукцыі і піва прыйшлося выгрузіць. На шчасце, абышлося без пацярпелых».

Супрацоўнікі ДАІ адзначаюць усплёск аварыйнасці на МКАД.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула