БЕЛ Ł РУС

Мазырскі гарналыжны комплекс дадаў клопату траўматолягам

23.02.2007 / 08:55

Nashaniva.com

Самая большая колькасьць пацярпелых была зафіксаваная ў мінулую нядзелю, калі сьвяткавалі Масьленіцу — 35 чалавек.

Нядаўна ўведзены ў строй гарналыжны комплекс у Мазыры вабіць да сябе шмат аматараў актыўна адпачыць на зімовым паветры. Але ж для гэтага патрэбна мець не толькі жаданне, але і валодаць пэўнымі навыкамі катання, захоўваць тэхніку бяспекі. На жаль, гэтага яўна і не хапае некаторым маладым людзям. У выніку кожны дзень у гарадскую бальніцу і трапляе хто‑ніхто з іх з пераломамі рук і ног, рэбраў, ключыц, траўмамі галавы. Самая большая колькасць пацярпелых была зафіксавана ў мінулую нядзелю, калі святкавалі Масленіцу — 35 чалавек. Каментарыі не патрэбны.

Уладзімір ПЕРНІКАЎ , «Звязда»

Фота В.Чудапала, mymozyr.info

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула