БЕЛ Ł РУС

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ моцна пацярпеў трохгадовы хлопчык +фота

2.02.2012 / 16:49

Фота auto.onliner.by.

Аварыя адбылася прыкладна ў 8 гадзін раніцы на 32 км аўтадарогі Камянец — Жабінка — Федзькавічы.

На закругленні дарогі 33-гадовая жыхарка Брэста за рулём аўтамабіля «Опель-Астра» не выбрала бяспечную хуткасць і не справілася з кіраваннем.

«Опель-Астра» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком «ГАЗ-3309», які рухаўся насустрач. Пасля гэтага легкавы аўтамабіль з’ехаў у кювет.

У выніку дарожнага здарэння пацярпеў трохгадовы сын кіроўцы «Опеля-Астра». Хлопчык у стане комы шпіталяваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. Кіроўцы абодвух транспартных сродкаў не пацярпелі.

Паводле папярэдніх звестках, хлопчык, які ехаў у якасці пасажыра, не знаходзіўся ў дзіцячым спецыяльным фатэлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула