БЕЛ Ł РУС

Следчы камітэт пачаў прыём электронных зваротаў грамадзян

2.02.2012 / 21:40

Следчым камітэтам Беларусі пачаты прыём зваротаў праз інтэрнэт. Адрас прыёму электронных зваротаў: sk@sk.gov.by.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, якія выстаўляе закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» да пісьмовых зваротаў, а таксама ўтрымліваць адрас электроннай пошты заяўніка.

Да кампетэнцыі Следчага камітэта адносіцца ўсебаковае, поўнае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з падследнасцю, устаноўленай крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.

Следчы камітэт звяртае ўвагу на тое, што заявы і паведамленні аб учыненых злачынствах, а таксама скаргі на дзеянні і рашэнні службовых асоб СК павінны падавацца ў пісьмовай форме ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага заканадаўства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула