Ніякага алкаголю перад выхадам на вуліцу!
Ён разагравае на кароткі час, але спрыяе абмаражэнням.
Дактары раяць: ні ў якім разе не піць перад выхадам на мароз. Алкаголь сагравае на кароткі час, але ў выніку зменаў у цыркуляцыі крыві чалавек абмарожваецца хутчэй.
А п’яны чалавек на такім марозе — гэта ўвогуле смяротная для яго небяспека. Калі бачыце п’янага, адразу выклікайце міліцыю або «хуткую дапамогу». Калі ён застаецца сядзець або ляжаць на марозе — гэта верная для яго смерць.