БЕЛ Ł РУС

У Францыі суд пацвердзіў прысуд па справе аб махлярстве ў царкве саенталогіі

3.02.2012 / 09:48

Французскі суд пакінуў у сіле прысуд 2009 года па абвінавачаннях у махлярстве ў дачыненні да мясцовага прадстаўніцтва царквы саенталогіі.

Царква павінная будзе выплаціць штраф у €600 тысяч за прымус сябраў да марнаванняў дзясяткаў тысяч еўра на псіхалагічныя тэсты, вітамінныя прэпараты і фальшывыя прыборы для вымярэння персанальнай аўры.

Чатыры лідары царквы таксама прысуджаныя да ўмоўных тэрмінаў турэмнага зняволення.

Саенталогія — рэлігійна-філасофскае вучэнне, створанае пісьменнікам-фантастам Лафаетам Ронам Хабардам.
Яна афіцыйна прызнаная рэлігіяй у ЗША і іншых краінах. Сярод яе вернікаў — такія вядомыя акторы, як Том Круз і Джон Траволта.

У 2007 годзе федэральны і зямельныя міністры ўнутраных справаў Германіі прызналі саенталогію неканстытуцыйнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула