БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 1917 года

3.02.2012 / 10:29

Учарашні дзень, 2 лютага, быў самы халодны ў Мінску за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Тэмпература паветра склала мінус 21 градус. А папярэдні рэкорд, які быў зафіксаваны 2 лютага 1956 года і складаў мінус 15,5 градуса, паведаміла дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Кацярына Сумак.

Мінулая ноч у Мінску таксама прызнана самай халоднай за ўсю гісторыю метэаназіранняў — тэмпература паветра склала 27 градусаў марозу. Папярэдні рэкорд складаў мінус 24,5 градуса ў 1917 годзе.

Акрамя таго, на шэрагу метэастанцый былі пабіты рэкордныя паказчыкі для гэтага дня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула