Вярхоўны суд пакінуў вырак Саннікаву без зменаў
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў на вырак былому кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву.
У адказе на скаргу намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валеры Калінковіч адказвае што «вывучэнне матэрыялаў справы ў Вярхоўным судзе паказала, што высновы судоў першай і касацыйнай інстанцый пра вінаватасць Саньнікава ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.293 КК, адпавядаюць фактычным абставінам справы і з’яўляюцца правільнымі», перадае Інтэрфакс.