БЕЛ Ł РУС

Суцэльны галалёд на МКАД і праспектах

3.02.2012 / 12:05

ДАІ абмяжоўвае хуткасць на МКАД да 50, у Мінску — да 40, на трасах вобласці — да 70 км/г. «Рэагенты не працуюць, на дарозе суцэльная галалёдзіца, хоць здаецца, што асфальт сухі».

Прадпрымаюцца беспрэцэндэнтныя меры: на МКАД хуткасць будзе абмежавана 50 км/г.

Пры тэмпературы паветра ніжэйшай за 20 градусаў соль не плавіць лёду.

Яна проста крышталізуецца. Застаецца толькі эфект рассыпанага пяску, але вялікагрузныя машыны проста здзімаюць пясок з асфальту. «Дарожнікі сёння ўжываюць такі склад рэагенту: 20% солі і 80% пяску, — тлумачаць інспектары ДАІ. — Але нават гэта дае малы эфект.

Пры гэтым здаецца, што дарога звычайная, пакрыццё сухое, разметка бачная. Але насамрэч праезная частка пакрыта лёдам».

«Напрыклад, МКАД сёння раніцай пасыпалі шэсць разоў!» — кажуць у ДАІ. Усё адно гэта не прадухіліла аварый.

Таксама складаная сітуацыя склалася на магістральных вуліцах — у прыватнасці, пр. Пераможцаў, у прыватнасці.
Там таксама зарэгістравана некалькі «слізкіх» аварый.

У ДАІ кажуць: цяпер толькі зніжэнне хуткасці можа прадухіліць ДТЗ. «Мы заклікаем кіроўцаў, якія змаглі завесці машыну, рухацца ў горадзе з хуткасцю не больш за 30—40 км/г. А на МКАД хуткасць будзе абмежавана 50 км/г. На некаторых іншых дарогах Мінскай вобласці хуткасць будзе абмежавана да 70 км/г.

Цяпер выстаўляюцца часавыя знакі. Але іх, хутчэй за ўсё, не хопіць.
Таму мы звяртаемся да аўтааматараў: рухайцеся з мінімальна магчымай хуткасцю дзеля вашай жа бяспекі», — просяць інспектары.
Глядзі таксама:

Відэарэгістратар зафіксаваў момант аварыі на МКАД

На МКАД перакуліўся грузавік з півам +фота і відэа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула