БЕЛ Ł РУС

Ад моцных маразоў месцамі адключаецца электрычнасць

3.02.2012 / 11:06

Nashaniva.com

Пашкоджанні ліній былі ў Ашмянскім, Барысаўскім, Кармянскім, Верхнядзвінскім, Ушацкім і Салігорскім раёнах.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што праз моцныя маразы у некаторых рэгіёнах Беларусі электразабеспячэнне працуе нестабільна.

«Пашкоджанні паветраных ліній электраперадачы былі ў Ашмянскім, Барысаўскім, Кармянскім, Верхнядзвінскім, Ушацкім і Салігорскім раёнах», — паведамляе прэс-служба МНС.

У Асіповічах, Пінску і на Шаркаўшчыне ўзарваліся катлы на цвёрдым паліве.

«Ва ўсіх выпадках абышлося без ахвяраў», — канстатуе МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула