Трайная аварыя на МКАД +фота
Сёння зноў адбыўся ўсплёск аварый на Мінскай кальцавой дарозе.
Больш фота глядзіце тут.
Адно з найбольш сур’ёзных ДТЗ здарылася на вонкавым баку, на ўчастку паміж вул. Прытыцкага і вул. Мазурава. Дакладней, гэта быў шэраг здарэнняў.
Як паведамляе Анлайнер, пашкоджаныя пяць аўтамабіляў, два з іх апынуліся ў кювеце, яшчэ адзін урэзаўся ў адбойнік. Пацярпела жанчына, якая знаходзілася за рулём адной з машын, паведамілі супрацоўнікі ДАІ. МКАД на некаторы час была перакрытая.
У кювеце апынуліся Fiat Bravo і Mercedes. Прычым апошні аўтамабіль ляжаў на баку. У Ford Fiesta і Citroen Xsara разбітыя пярэднія часткі. Renault Megane урэзаўся ў агароджу. Паводле інфармацыі ДАІ, была шпіталізаваная кіроўца Citroen. У яе, па папярэдніх дадзеных, пералом рэбраў.
Адзін з удзельнікаў ДТЗ расказаў, як усё адбылося: «Спачатку незалежна адзін ад аднаго занесла Fiat і Ford. Праз некаторы час побач спыніўся кіроўца Mercedes. Ён прапанаваў кіроўцам пагрэцца ў яго ў машыне, вырашыў дапамагчы. Літаральна праз некалькі секунд заносіць яшчэ адну машыну — Citroen Xsara. Яна ўразаецца ў заднюю частку Mercedes, які выкідвае ў кювет. А праз дзве хвіліны занесла Renault Megane, і ён урэзаўся ў слуп».