БЕЛ Ł РУС

Свабоду Лобаву! Свабоду Дашкевічу! (фота)

3.02.2012 / 12:35

Раніцай 2 лютага ў Мінску ў раёне Нямігі з’явіліся расцяжкі «Свабоду Лобаву!» І «Свабоду Дашкевічу!»

Маладафронтаўцы такім чынам заклікаюць да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі незаконна асуджаных палітвязняў у краіне, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Маладафронтаўцы Эдуард Лобаў і Зміцер Дашкевіч былі затрыманыя 18 снежня за «асабліва злоснае хуліганства» (збіццё двух чалавек). Прадстаўнікамі апазіцыі і праваабаронцамі дзеянні супраць іх расцэненыя як прэвентыўная мера міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта. Эдуард Лобаў быў прысуджаны да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Зміцер Дашкевіч — да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула